[Date Prev][Date Next] [Thread Prev][Thread Next] [Date Index] [Thread Index]

аб'яднанне рассылак



Прывітанне беларускім перакладчыкам, калі яны раптам ёсьць тут! :)

Гэтая рассылка была створаная ў снежані на запыт нас з Паўлам Пятруком, але чамусьці нікому з нас не было дасланае паведамленне аб яе стварэнні (або згубілася), таму аб яе існаванні мы даведаліся толькі нядаўна :)

Дагэтуль мы (як каманда па перакладзе debian-installer) карысталіся неафіцыйнай рассылкай на серверы d-i.tanatos.org (які таксама ўтрымлівае наш SVN і яшчэ некалькі карысных рэчаў).

Калі тут са снежня падпісаўся хтосьці яшчэ -- адгукніцеся, давайце наладжваць супрацу :)

P.S. Павел, калі ніхто не адгукнецца, і апынецца, што нас тут пакуль двое -- прапаную наладзіць трансляцыю сюды паведамленняў SVN, як гэта зроблена з рассылкай на tanatos.org. Ці гэта магчыма?


-- 
Regards, Hleb


Reply to: