[Date Prev][Date Next] [Thread Prev][Thread Next] [Date Index] [Thread Index]

кампанія "БЧБ у opensource"



вітаю! пакуль няма адказу на вядомую пэтыцыю (http://chng.it/2XGkb8HWQC) аб тым, каб дадаць emoji для бел-чырвона-белага сьцяга ў стандарт Юнікода, што вы думаеце пра тое, каб прасоўваць замену абразкі чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы ў open-source software?

гаворка ідзе пра дыстрыбутывы Linux, шрыфты са свабоднай ліцэнзіяй і г.д. распрацоўшчыкі вольнага праграмнага забесьпячэньня йдуць на кантакт хутчэй і больш ахвотна, чым вялікія карпарацыі.

таксама можна агітаваць больш актыўна карыстацца беларускай лякалізацыяй у вольным праграмным забесьпячэньні (заклікаць ўключаць у наладах беларускую мову праз агульныя пляцоўкі). гэта будзе адзін з крокаў насустрач беларускай мове.

тым больш Linux (і дыстрыбутывы кшталту Tails) зараз больш актуальныя, раз стала больш актуальным пытаньне кампутэрнай бясьпекі.

разумею, што пытаньне не толькі да мэйнтэйнераў debian, але гэта адзіная жывая канфэрэнцыя па беларускай лякалізацыі Linux, што я знайшоў. таму і пытаюся тут.

з павагай, Паша Любецкі.

Reply to: